Больш за 30 няўрадавых арганізацыяў Польшчы вылучылі Алеся Бяляцкага на прэмію Вацлава Гаўла ў галіне абароны правоў чалавека. З такой ініцыятываю выступіў польскі фонд Стэфана Баторыя.

Узнагарода Вацлава Гаўла ў галіне абароны правоў чалавека прысуджаецца адзін раз на год Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы (ПАРЕ) у супрацы з Бібліятэкаю Вацлава Гавэла і фондам «Charta 77». Прэмія мае падкрэсліць выключную дзейнасць дзеячаў грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у сферы абароны правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.

Упершыню абвесцілі пра прэмію сёлета 25 сакавіка ў Празе падчас цырымоніі падпісання дакументаў аб супрацы паміж прэзідэнтам ПАРЕ Жанам-Клодам Міннёнам, дырэктаркаю Бібліятэкі Вацлава Гаўла Мартаю Смолікавай і старшынём кіроўнага камітэту фонду «Charta 77» Францішкам Янохам. На цырымоніі прысутнічаў таксама міністр замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.

Прэмія Вацлава Гаўла ў галіне абароны правоў чалавека замяніла створаную ў 2007 годзе ўзнагароду за намаганні ў прасоўванні правоў чалавека, якая прысуджалася Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы кожныя два гады: у 2009 годзе ёй уганаравалі брытанскую арганізацыю «Human Rights Watch», а ў 2011 годзе – расейскі Камітэт супраць катаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?