Беларусь заняла дзявятае месца ў рэйтынгу самых заганных краін, складзеным амерыканскім агенцтвам Bloomberg.

Пры складанні рэйтынгавай табліцы, у якую ўвайшлі 57 дзяржаў, былі ўзятыя чатыры паказчыкі: спажыванне алкаголю на душу насельніцтва, цыгарэт, наркотыкаў (амфетамінаў,

канапель, какаіну, экстазі, апіёідаў), а таксама страты ад азартных гульняў у працэнтах ад ВУП.

Паводле версіі Bloomberg, сярэднестатыстычны беларус выпівае ў год 18,85 літра спіртнога і выкурвае 2.266 цыгарэт. Амфетаміны ўжываюць 0,4% насельніцтва, каноплі — 1,1%, какаін — 0,05%, экстазі — 0,3%, апіёіды — 0,43%. Страты ад азартных гульняў ацэнены ў 0,25% ВУП.

У васьмёрку лідараў рэйтынгу ўвайшлі Чэхія, Славенія, Аўстралія, Арменія, Балгарыя, Іспанія, Боснія і Герцагавіна, Расія. Замыкае дзясятку Грэцыя.

«Любы рэйтынг суб’ектыўны», — зазначыўэканаміст Яраслаў Раманчук, які выступае за легалізацыю адной з заганаў грамадства — прастытуцыі. Паводле яго слоў, лідары рэйтынгу апынуліся на верхніх радках з-за розных прычын.

Што да Беларусі, то тут «вельмі цяжка выжыць без ужывання алкаголю, цыгарэт, наркотыкаў і захаплення азартнымі гульнямі». «Менавіта ў гэтым праяўляецца разрыў культуры.
Людзі ізаляваныя ад кіравання маёмасцю і ўласнасцю. У выніку атрымліваецца сістэма, у якой пітво спараджае „неўсведамленне“, адсутнічаюць ініцыятыўнасць, дысцыпліна і адказнасць», — сказаў Раманчук.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?