Згодна з падлікамі Белстата,

летась у краіне жылі больш за 160 тысяч зайцоў і 127 тысяч вавёрак.
Сярод іншых жывёлаў, якія часта сустракаюцца ў прыродзе – дзікі (78 тысяч), казулі (73 тысячы) і бабры (65 тысяч). Налічылася 37 тысяч лісіц, 35 тысяч андатраў, 27 тысяч ласёў, 24 тысячы норак, 11 тысяч аленяў.
Што да палявання, то найбольш папулярнымі застаюцца зайцы (44 тысячы здабытых жывёлаў), дзікі (30 тысяч) і лісіцы (17 тысяч).

Летась было забіта 6 тысяч баброў, гэта істотна менш, чым у 2012, калі здабылі ажно 14 тысяч баброў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?