Дарэчы, прозвішча Сноўдэна напісана з памылкай.

Дарэчы, прозвішча Сноўдэна напісана з памылкай.

Падтрымаць беглага амерыканскага супрацоўніка ЦРУ да тэрміналаў аэрапорта «Шарамецьева» ў Маскве сёння, 28 чэрвеня, вышлі некалькі маладзёнаў з плакатамі.

Да якога руху ці арганізацыі яны належаць — яны не прызнаюцца.

    Эдвард Сноўдэн хаваецца ад амерыканскіх уладаў, якія абвінавачваюць яго па шэрагу артыкулаў з-за арганізаванай уцечкі інфармацыі аб сачэнні спецслужбаў ЗША за грамадзянамі. Стала вядома, што ў ЗША дзейнічае сакрэтная праграма PRISM, якая дазваляе Агенцтву нацыянальнай бяспекі збіраць звесткі пра карыстальнікаў інтэрнэту і кліентаў буйных амерыканскіх сотавых аператараў. Пасля публікацыі Сноўдэн хаваўся ў Ганконгу, адкуль прыляцеў у нядзелю ў Маскву. Меркавалася, што ён накіруецца ў Гавану. Таксама заяўлялася, што Сноўдэн папросіць палітычнага прытулку ў Эквадоры. Але ў сталіцы Кубы Сноўдэн так і не вылецеў.
    Мяркуецца, што Эдвард Сноўдэн шосты дзень знаходзіцца ў аэрапорце «Шарамецьева»
.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0