Ад будынка 1968 года засталіся толькі капітальныя сцены. Усё астатняе, у тым ліку і камунікацыі, замянілі.
Каля 23 мільярдаў беларускіх рублёў — у такую суму вылілася мадэрнізацыя корпуса. З іх 3,2 мільярда пайшлі на закупку медыцынскага і тэхналагічнага абсталявання: салянай шахты, 16 разнавіднасцяў абсталявання для фізіятэрапіі, апарата для размарожвання плазмы, нейраэнцэфалографа, нейраміёграфа і г.д.
У корпусе, разлічаным на 120 ложкаў, знаходзяцца кардыярэўматалагічнае, неўралагічнае, гастраэнтэралагічнае, пульманалагічнае і фізіятэрапеўтычнае аддзяленні.





