Візіт прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры ў Беларусь можа адбыцца 30 чэрвеня.

Нагадаем, пра свой намер наведаць Беларусь Мадура паведаміў 26 чэрвеня. Ён, у прыватнасці, заявіў, што збіраецца прыехаць у Мінск адразу пасля таго, як завершыць удзел у саміце Форуму краін — экспарцёраў газу, які пройдзе 1—2 ліпеня ў Маскве.

Аднак, як стала вядома БелаПАН, наведаць Мінск венесуэльскі лідар можа перад адкрыццём маскоўскага форуму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?