Матч паміж барысаўскім БАТЭ і наймацнейшым клубам Казахстана «Шахцёрам» з Караганды ў2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў адбудзецца ў аўторак, 16 ліпеня. Сустрэча пройдзе ў Барысаве і пачнецца прыкладна ў 19.00.
Што тычыцца матчу ў адказ, то выбар даты яго правядзення — прэрагатыва суперніка. Пакуль ніякіх афіцыйных звестак па гэтым тыдні ад ФК «Шахцёр» (Караганда) не паступала. З днём правядзення гэтага матчу казахстанскі бок павінен вызначыцца да 2 ліпеня.





