Напярэдадні Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды, паведамляе
Сярод першых Лукашэнка ўручыў ордэн «За асабістую мужнасць» сям’і Ігара Іванчыка, міліцыянера
Адметнай рысай цяперашняй цырымоніі стала прысутнасць сярод узнагароджаных прадпрымальнікаў. «Ордэны і медалі — гэта прызнанне заслуг тых, хто стварае новыя працоўныя месцы, укараняе перадавыя тэхналогіі, папаўняе падаткамі бюджэт краіны, уносіць важкі ўнёсак у развіццё
Сярод узнагароджаных былі і прадстаўнікі дзяржаўнага вытворчага сектара эканомікі. «Дасягненні кожнага з іх адлюстроўваюць поспех пэўных прадпрыемстваў розных галін. Перад імі сёння стаяць вельмі адказныя задачы мадэрнізацыі вытворчасці, нарошчвання экспарту, павышэння якасці і рэнтабельнасці выпушчанай прадукцыі ў новых, больш жорсткіх умовах гаспадарання», — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў поспехі навуковых, медыцынскіх работнікаў, лесаводаў, дзеячаў культуры, спартыўных трэнераў, пагранічнікаў.





