Dozari — Mojito Bar быў месцам гарачых вечарынаў, фотасправаздачы былі апублікаваныя на сайце Geometria.ru. Заўсёднікі пазналі на тых фотах Яню Канцавенку, абраную Міс Мінск 2013 года. Большасць наведнікаў тых вечарынаў — турысты з Турцыі.
«Кожны жыве паводле сваіх уяўленняў аб правільнасці. Але! Гэтая дзяўчына стала тварам юнацкасці і пяшчоты Мінска! Што ж гэта за асоба? Раней мы хоць бы хавалі, што нашы дзяўчаты…, а цяпер вянчаем каронамі і ставім у прыклад астатнім?» — крытыкуе ў адной з сацыяльных сетак Наста Камарова, якая называе сябе знаёмай Яні Канцавенкі.





