Конкурс «Найлепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага» праводзіўся пераважна праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце. У ім узялі ўдзел каля шасцісот чалавек, дзесяць з якіх сталі фіналістамі. Прыехаць на фінальнае спаборніцтва змаглі толькі чацвёра. Ім трэба было пісьмова адказаць на пытанні з гісторыі паўстання 1863 года, а таксама выканаць вуснае заданне.
Першае месца і галоўны прыз узяў малады гісторык Васіль Герасімчык са Слоніма; другое і трэцяе месцы — у Паўла Абламскага з Брэста і Алеся Лапо з Нясвіжа.
«Калі я займаўся ў расійскай ВНУ, — сказаў пераможца, — паўстала праблема, якім даследаваннем займацца, і менавіта тады я паставіў перад сабой задачу вызначыць, хто ж такі Кастусь Каліноўскі. Для мяне гэта было больш цікава, а калі ўніверсітэт яшчэ дае магчымасць займацца такім даследаваннем, гэта проста фантастыка. Інфармацыя збіралася, і мне было гэта цікава і застаецца цікавым дагэтуль, хоць мой навуковы інтарэс ахоплівае значна большую тэму, чым паўстанне 1863–1864 гадоў. Увогуле мне цікавая ўся гісторыя Беларусі».
«Конкурс — адзін з элементаў святкавання памятных дат, звязаных 3





