Амерыканская актрыса і спявачка Джэніфер Лопес выступіла на святкаванні дня нараджэння прэзідэнта Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедава. Канцэрт быў арганізаваны Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыяй (CNPC).
Гурбангулы Бердымухамедаў нарадзіўся 29 чэрвеня 1957 года.
У чацвер Каспер Смарт, бойфрэнд Джэніфер Лопес, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook аб палёце ў Туркменію, прыклаўшы да свайго паведамлення малюнак з размяшчэннем гэтай краіны на карце на выпадак, як ён выказаўся, «калі вы не ведаеце, дзе гэта».





