Лёс былога супрацоўніка спецслужбаў ЗША Эдварда Сноўдэна, які апублікаваў сакрэтныя дакументы ЦРУ, знаходзіцца ў руках уладаў Расіі, заявіў у суботу прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа.

«Каб мы разгледзелі яго (Сноўдэна) прашэнне аб прытулку, ён павінен быць на тэрыторыі Эквадора. У дадзены момант рашэнне, лёс Сноўдэна знаходзяцца ў руках расійскіх уладаў», - заявіў Карэа ў тэлеінтэрв'ю прыватнаму тэлеканалу Oromar.

«Мы не імкнуліся апынуцца ў такім становішчы. Сноўдэн кантактаваў з заснавальнікам WikiLeaks Джуліанам Асанжам, які парэкамендаваў яму папрасіць прытулку ў Эквадоры», - патлумачыў прэзідэнт Эквадора. Калі Сноўдэн апынецца ў Эквадоры, улады рэспублікі паступяць гэтак жа, як у выпадку з Асанжам: выслухаюць ўсе бакі, узважаць аргументы і прымуць суверэннае рашэнне.

Карэа таксама паведаміў, што консул Эквадора ў Лондане, які выдаў Сноўдэну транзітныя дакументы, панясе пакаранне, бо перавысіў свае паўнамоцтвы. Дакументы былі выдадзены без якой-небудзь санкцыі, таму несапраўдныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?