Прэзідэнт Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясон прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.

Афіцыйныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Цюмалі Сайнясона адбудуцца 1 ліпеня. Чакаецца, што па іх выніках бакі падпішуць дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

Акрамя таго, праграмай афіцыйнага візіту прэзідэнта Лаоса запланаваны яго сустрэчы з кіраўніцтвам урада і нацыянальнага сходу Беларусі, наведванне прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, гісторыка-культурных аб'ектаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?