1 ліпеня набывае моц пастанова Савета міністраў «Аб тэрмінах абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» ад 3 снежня 2012 года.
Згодна з пастановай тэрмін абарачэння чэкаў «Маёмасць» працягнуты яшчэ на тры гады, па 30 чэрвеня 2016 года. Дакумент быў прыняты ў адпаведнасці з законам «Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь» ад 1993 года.
Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана інфармаваць насельніцтва ў месячны тэрмін пра абарачэнне імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» у адпаведнасці са згаданай пастановай, а таксама трымаць у курсе выкарыстання ўказаных чэкаў.
Выдача імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» пачалася ў красавіку 1994 года, і ў першыя гады працэс абмену чэкаў на акцыі праходзіў актыўна.Тэмпы чэкавай прыватызацыі ў краіне замарудзіліся ў 2000 годзе, пасля чаго тэрмін дзеяння чэкаў «Маёмасць» неаднаразова працягвалі. Апошнім разам ён атрымаў працяг у 2010 годзе да 30 чэрвеня 2013 года.





