У крымінальных колах ён больш вядомы як Цімоха Гомельскі. Падсудны быў прызнаны вінаватым ў незаконным захоўванні наркотыкаў у асабліва буйным памеры і асуджаны трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.
Як адзначае выданне
Некалькі гадоў таму Цімашэнка рэзка разышоўся ў поглядах са сваімі «хроснымі бацькамі» і павёў сваю гульню пад уплывам грузінскіх злодзеяў. У снежні мінулага года ў Дубаі з падачы Цімохі зладзейскім тытулам былі надзелены адразу чацвёра беларусаў: Паштэт, Муму, Медзведзяня і Лебедзь.
Пасля ўступлення ў зладзейскую сям’ю ўся чацвёрка атабарыласяў Расіі. Неўзабаве кожны з іх быў па чарзе затрыманы ў маскоўскім рэгіёне за захоўванне наркотыкаў. Апошнім, за кім прыйшлі паліцыянты, быў сам Цімоха. «Злодзея у законе» схапілі з порцыяй гашышу проста ў яго шыкоўным асабняку.





