1 ліпеня максімальныя рознічныя цэны на большасць марак цыгарэт айчыннай вытворчасці вырастуць на 2–30%.
Як паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах, цэны на цыгарэты вытворчасці ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» «Кронан» і «Кронан 7» вырастуць на 24,4% (да 5.600 рублёў за пачак), «Магнат» — на 22,5% (6.000), «ФЭСТ» і «ФЭСТ 7» — на 12,8% (5.300), Viceroy — на 5,7% (8.300), Pall Mall — на 5,7% (8.400), Monte Carlo — 4,4% (8.300), Rider — на 11,1% (8.000), Lucky Strike — на 4,8% (11.000), Vogue — на 2,5% (14.500), Winston — на 4,8% (11.000), Glamour — 2,9% (10.500).
Цана на цыгарэты вытворчасці ТАА
Цэны на імпартныя цыгарэты застануцца на ранейшым узроўні
Апошнім разам цэны на цыгарэты павялічваліся 1 чэрвеня, на 4,3–14%.
Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.





