Парывісты вецер у нядзелю 30 чэрвеня, паваліў у Маскве каля шасцідзесяці пяці дрэў.
На паўднёвым захадзе Масквы ўпала дрэва і забіла 25-гадовую дзяўчыну. Акрамя таго, дрэвы двойчы падалі на шляху Філёўскай лініі маскоўскага метро, і гэта прыводзіла да збояў ў руху цягнікоў.
Цэнтр расійскай сталіцы затапіла з-за моцнага дажджу. Падтопленымі апынуліся вуліцы і некаторыя падземныя пераходы ў цэнтры горада.
На Садовым кальцы з-за моцнага ветру пачалі падаць рэкламныя шчыты і агароджы, а з дамоў паляцела тынкоўка.





