У суботу-нядзелю прайшлі матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

БАТЭ выйграў у Барысаве ў «Нёмана» — 2:0, узяўшы рэванш за паразу ў першым коле. На 12-й хвіліне лік з пенальці адкрыў Аляксандр Глеб. На 78-й Віталь Радзівонаў яго падвоіў.

«Гомель» — «Дынама» Брэст — 2:0, «Дняпро» — «Славія» — 1:0, «Мінск» — «Белшына» — 2:1, «Нафтан» — «Дынама» Мінск — 0:0, «Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ» — 2:1.

Шахцёр — 38, БАТЭ — 32, Гомель, Дынама Мінск — 24, Нёман — 20, Мінск, Белшына — 19, Тарпеда-БелАЗ — 18, Дняпро — 17, Дынама Брэст — 15, Нафтан — 13, Славія — 7.

Матчы 16-га тура пройдуць 6–7 ліпеня. У Мінску 7 ліпеня згуляюць «Дынама» і «Шахцёр».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна