З пачаткам сезону грыбоў і ягад пажылыя людзі сталі часцей блукаць у лесе, паведамілі ў МНС Беларусі.

Так, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці жанчына 1929 года нараджэння пайшла ў лес 29 чэрвеня і не вярнулася.
У яе пошуках удзельнічалі супрацоўнікі РАУС і МНС. Знайсці пенсіянерку ўдалося толькі ў 12.00 наступнага дня.

Працягваюцца пошукі мужчыны 1928 года нараджэння ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Пажылы чалавек заблукаў у лесе таксама 29 чэрвеня.

Выпадкі, калі людзі старэйшага ўзросту блукаюць у грыбах і ягадах, далёка не адзінкавыя.
Супрацоўнікі міністэрства просяць пажылых аматараў ціхага палявання цвяроза ацэньваць свае сілы, улічваючы фізічны стан і гады.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?