Падчас матчу чэмпіянату Беларусі па футболе «БАТЭ» — «Нёман», што прайшоў у нядзелю ў Барысаве, супрацоўнікі міліцыі забаранілі фанатам пранесці некаторыя банэры, якія раней пастаянна вывешваліся на стадыёне, а таксама не прапускалі некаторых фанатаў са сцягамі і шалікамі.

Падчас матчу супрацоўнікі міліцыі забаранялі фанатам махаць сцягамі, актыўна падтрымліваць каманду.

У перапынку частка фанатаў дэманстратыўна пакінула стадыён.

Адзначым таксама, што падчас другога тайма частка фанатаў БАТЭ вярнулася на стадыён, аднак месца на звыклым для сябе сектары не займала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?