Сара Гійяр-Гіё (злева)

Сара Гійяр-Гіё (злева)

Ураджэнка Парыжа Сара Гійяр-Гіё выступала ў шоу «Ка» ў гасцінічна-забаўляльным комплексе MGM Grand.

Выконваючы свой нумар, яна ўпала з вышыні 15 метраў. 31-гадовая акрабатка, у якой засталіся двое маленькіх дзяцей, памерла ў суботу ўвечары ў бальніцы.

Паведамляецца, што гэта першы выпадак смерці з-за траўмаў, атрыманых у ходзе шоу, у гісторыі Cirque du Soleil.

Адзін з відавочцаў трагедыі Дэн Маскеда распавёў у інтэрв’ю газеце Las Vegas Sun, што артыстка падымалася наверх, але раптам саслізнула са страховачнага каната і звалілася ўніз.

«Спачатку многія падумалі, што гэта — частка прадстаўлення. Але быў чутны крык, потым стогны, а потым мы чулі, як са сцэны плакала жанчына».

Прадстаўленне было спынена. Гледачам паведамілі, што ім вернуць грошы за квіток або прапануюць ваўчары на іншыя шоу.

Усе прадстаўленні «Ка» часова адмененыя.

Заснавальнік Cirque du Soleil Гі Лалібертэ ў нядзелю выступіў з заявай, аддаўшы даніну памяці акрабаткі, якая выступала ў шоу з моманту яго стварэння ў 2006 годзе і працавала ў цырку 20 гадоў.

«Маё сэрца разбіта. Я выказваю самыя шчырыя спачуванні родным. Гэта напамін нам, якія дзіўныя рэчы кожны вечар здзяйсняюць нашы артысты».

Шоу «Ка», якое ўвесь час ідзе ў Лас-Вегасе, спалучае элементы танца, акрабатыкі і піратэхнічныя эфекты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?