«Калі вы пра фатаграфіі з клуба [Dozari], то гэтым здымкам роўна год. У Яні было іншае жыццё, іншы малады чалавек, з якім яна хадзіла па клубах. Цяпер, калі я з ёй ужо паўгода сустракаюся, яна ні разу не была ў клубе. Адпачываем у караоке-барах, у кіно ходзім, я яе ў іншыя гарады на машыне ваджу. У Сафійскім саборы ў Полацку нядаўна былі, - расказаў «Комсомольской правде в Беларусі» яе бойфрэнд Дзяніс. — А тады проста праходзіла вечарына, быў конкурс, на якім трэба было на грудзях дзяўчыны выпіць спіртное. Яна трохі выпіла, расслабілася і, дарэчы, хачу звярнуць увагу, што на фота яна была не з кім папала, а са сваім у той час хлопцам Сашам. Пераможцу конкурсу давалі запрашальнік на дваіх на канцэрт прыезджай расійскай зоркі».

А другі хлопец, з якім яна зафіксавана на фота? Гэта яе сябар, ён мадэль, расказаў Дзяніс.

«У інтэрнэце пішуць, што «Міс Мінск» павінна несці чысціню і высакароднасць, а я хачу сказаць, што сёння Яня менавіта такая. Яна разумная і адукаваная дзяўчына. Вучыцца на 4-м курсе. Добра разбіраецца ў гісторыі, шмат чытае», — падсумоўвае ён.

Уласныя фотаздымкі з Яняй, дзе яны зафіксаваны ў споднім у жартаўліва-вульгарных позах, Дзяніс непрыстойным не лічыць: «Я ў штанах і майцы, Яна таксама адзетая».

Дзяніс падтрымлівае Яню ўсяляк і раіць ёй не адмаўляцца ад тытула ні ў якім разе: «Яна заслужыла гэты тытул і вартая яго. У яе няма сіліконавай грудзі і яна сабе нічога не ўкалвае».

Пара збіраецца на адпачынак, магчыма, у Балгарыю, каб адключыцца ад мінскіх жарсцяў, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?