У суботу, 29 чэрвеня, перад хатняй гульнёй з клубам «Мінск-2» віцебскія футбалісты затрымалі гульню на 15 хвілін. І збіраліся выйсці на поле ў майках з надпісам «Мы гуляем бясплатна».

Такое рашэнне гульцоў звязана з нізкімі заробкамі (1,5–3 мільёны) і несвоечасовай выплатай грошай.

Пасля пяці хвілін затрымкі гульні ў распранальню да футбалістаў накіраваліся прадстаўнікі праваахоўных органаў.
Гульцам паставілі ўмову: або яны выходзяць на матч у сваёй звычайнай форме, або іх увогуле не выпусцяць на поле. Каманда пагадзілася з першым варыянтам.

Паядынак завяршыўся з лікам 1:0 на карысць «Віцебска».

У панядзелак, 1 ліпеня, галоўнага трэнера ФК «Віцебск» Юрыя Канаплёва запрасілі ў гарвыканкам — для вырашэння існуючых у клубе фінансавых праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?