У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе Магілёўскай вобласці, а днём месцамі і па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны згусціцца слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны 4-9 метраў у секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—14 градусаў, днём будзе ад 19 да 25 градусаў цяпла.

Такі характар ​​надвор'я адпавядае зялёным ўзроўню небяспекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?