У Кіеве адлупцавалі ўдзельнікаў акцыі «Брацкі шлях. Руская дарога». На юнакоў, якія ўдзельнічаюць у прабежцы, якая заклікае да яднання брацкія славянскія народы, напалі ўкраінскія патрыёты.
Удзельнікаў прабежкі спынілі на Жытомірскай трасе з крыкам «Слава Украіне — Смерць ворагам!». Яны моцна разбілі суправаджаючы аўтамабіль з надпісам «Расія — Сербія», выкарысталі газавыя балончыкі.
Нападнікі таксама забралі з сабой бюст цара Мікалая II, які везлі ў якасці падарунка сербскаму Рускаму дому.
Акцыя «Брацкі шлях. Руская дарога» стартавала 1 чэрвеня ў Сергіевым Пасадзе (Расія), далей маршрут пралягаў праз Беларусь, Украіну, потым мелася быць Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя, і 1 жніўня прабежка павінна была скончыцца ў Бялградзе.
У ёй удзельнічалі чатыры маладыя чалавекі з Беларусі, адзін з Днепрапятроўска, а таксама арганізатар з Падмаскоўя.Падчас акцыі пастаянна некалькі чалавек бягуць, напераменку трымаючы сцягі:





