Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня падпісаў указ аб прызначэнні Юрыя Аўсіюка намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз — галоўным дзяржаўным судова-медыцынскім экспертам Рэспублікі Беларусь, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падпісаў указы аб прызначэнні Уладзіміра Падабеда, Максіма Вароніна і Сяргея Яўмененку на пасады намеснікаў старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз створаны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 202 ад 22 красавіка 2013 года. 1 ліпеня ён пачаў працу. Узначальвае камітэт Андрэй Швед.





