Армія запатрабавала ад палітыкаў цягам 48 гадзін вырашыць канфлікты і распрацаваць «дарожную карту» з удзелам усіх палітычных сілаў. Калі гэтага не здарыцца, войска пагражае ўмяшацца. Гэта азначае фактычны ультыматум прэзідэнту Мурсі і кіроўнай партыі
Пратэстоўцаў ён назваў «слаўнымі» і заклікаў далучыць да будучага круглага стала таксама моладзь. Тое, што за апазіцыяй, якая арганізавала пратэсты, стаяць сілавікі, стала ясна, калі напярэдадні пратэстаў тыя не перасцераглі маніфестантаў ад выхаду на вуліцы. Учора пасля масавых мітынгаў у розных гарадах краіны дэманстранты зруйнавалі і папалілі сядзібы кіроўнага руху
Генералы скарысталіся з масавых пратэстаў, каб паваліць ці, прынамсі, аслабіць першы дэмакратычна абраны ўрад краіны.
У апазіцыі да





