![]() |
Апэратыўнікі дэпартамэнту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС РФ затрымалі ў Маскве прадпрымальніка, які падазраецца ў махлярстве з пастаўкамі нафтапрадуктаў у Беларусь на суму каля 100 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 4 млн. даляраў), паведаміла у панядзелак РІА «Новости» крыніца ў расейскіх сьледчых органах.
Падазраваны быў зытрыманы надоечы ў офісе сваёй фірмы, разьмешчаным у цэнтры Масквы. Яго імя ў інтарэсах сьледзтва не паведамляецца, сказала крыніца.
«Супраць камэрсанта ў 2006 годзе ў Беларусі была ўсчатая крымінальная справа паводле артыкулу пра махлярства і легалізацыю грашовых сродкаў. Ён быў затрыманы па запыце праваахоўных органаў гэтай рэспублікі», — паведаміла крыніца.
Паводле зьвестак МУС Беларусі, затрыманы ўклаў дамовы на пастаўку для ўзброеных сілаў рэспублікі дызэльнага паліва на суму 98,8 мільёна расейскіх рублёў, але абавязальніцтваў сваіх ня выканаў і зьнік.
Як паведаміла крыніца, мужчына арыштаваны судом, пра ягонае затрыманьне паведамілі ў МУС Беларусі. Вырашаецца пытаньне пра экстрадыцыю падазраванага.





