Журналіст Раман Якаўлеўскі — экспэрт у галіне міжнародных справаў — кажа, што паводле ягонай інфармацыі Ўладзімера Сямашкі ў Брусэлі няма.

«На сёньняшні момант Сямашкі там няма дакладна. Мяркую, што такія чуткі маглі папаўзьці ў сувязі з тым, што найбліжэйшым часам кіраўніцтва беларускага ўраду мае наведаць цэлы шэраг краінаў, як на Захадзе, так і на Ўсходзе. Усе яны будуць зьвязаныя зь перамовамі наконт атрыманьня доўгачаканых крэдытаў, каб аплачваць расейскі газ. Пакуль не магу сказаць болей. Магу толькі дадаць, што краіны на Ўсходзе — гэта не Расея», — сказаў Раман Якаўлеўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?