4 ліпеня ў калоніі адбылося пасяджэнне суда, на якім пастанавілі прызначыць Аляксандру Малчанаву паўгода прафілактычнага нагляду. Пра гэта паведаміла актывістка Таццяна Кім, якой тэлефанаваў Аляксандр Малчанаў пасля суда.

«Ён вельмі засмучаны, бо прафілактычны нагляд разбурае яго планы на аднаўленне ўжо ў гэтым годзе вучобы ў Мінску. Казаў, што да яго былі неаб’ектыўныя, аказвалі ціск на яго і на сведак», — паведаміла Т.Кім.

А. Малчанаў браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 г. Быў асуджаны на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены 14 верасня 2011 г.

Вясной 2012-га Малчанава прызналі вінаватым у крадзяжы металалому з мясцовага заводу і асудзілі на 1,5 года зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?