Павел Пракаповіч у судзе. Фота Барыса Гарэцкага, baj.by.
Суддзя Савецкага райсуда Таццяна Палулех прызнала актывіста Паўла Пракаповіча вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага вулічнага пікетавання (арт. 23.34 КаАП) і прысудзіла яму штраф памерам у 25 базавых велічыняў, паведамляе сайт ГА «БАЖ».
7 ліпеня, на
Увечары актывіст размясціў на сталічнай плошчы імя Якуба Коласа партрэт Дзмітрыя Завадскага, пасля чаго быў затрыманы. Пра інцыдэнт Павел Пракаповіч здолеў паведаміць толькі раніцай 8 ліпеня. Ноч ён правёў у ізалятары на Акрэсціна.
8 ліпеня распачаўся адміністратыўны працэс. Пракаповіч прызнаў, што праводзіў акцыю, але падкрэсліваў, што не парушаў грамадскага парадку, а проста адзін выказваў уласнае меркаванне, трымаючы партрэт зніклага журналіста.