Знак узнагароды Міністэрства гандлю «Выдатнік бытавога абслугоўвання» заснаваны ўказам Лукашэнкі ад 8 ліпеня.

Дакументам зацверджана палажэнне аб знаку, яго апісанне і выява. Знакам будуць узнагароджваць розныя катэгорыі грамадзян, якія зрабілі значны асабісты ўнёсак у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, узорна выконваюць свае абавязкі, дасягнулі высокіх паказчыкаў у працы, прапрацавалі ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва не менш як 10 гадоў, зазначаецца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.

Выданне ўказа «будзе садзейнічаць захаванню і развіццю гістарычных традыцый у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, павышэнню адказнасці работнікаў гэтай сферы за выкананне службовых абавязкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?