9 ліпеня ў Беларусі пачаўся прыём дакументаў для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы першага патоку, да якіх адносяцца ВНУ сілавых ведамстваў і сферы культуры.

Дакументы для паступлення ў Акадэмію МУС, Ваенную акадэмію, Камандна-інжынерны інстытут МНС, Гомельскі інжынерны інстытут, Інстытут пагранічнай службы можна падаваць на ўсе формы атрымання адукацыі з 9 па 15 ліпеня. Па 21 ліпеня прымаюць дакументы на навучанне за сродкі бюджэту для ўдзелу ў конкурсе на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі; на дзённую, завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты — па 23 ліпеня.

У Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў дакументы на дзённую бюджэтную форму навучання можна падаваць з 9 па 13 ліпеня, на завочную і вячэрнюю формы навучання — па 25 ліпеня, на платныя аддзяленні — па 27 ліпеня.

У астатнія ўстановы вышэйшай адукацыі (другі паток), акрамя завочнай і вячэрняй формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, на ўсе формы атрымання адукацыі — з 16 па 25 ліпеня (на ваенныя факультэты — з 16 па 23 ліпеня),
на завочную і вячэрнюю формы (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага профілю) — па 2 жніўня, на навучанне на ўмовах аплаты — па 4 жніўня. На завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю — з 1 па 30 лістапада.
Прыёмныя камісіі ўстаноў адукацыі будуць працаваць з панядзелка па суботу з 9.00 да 18.00.
Прыёмныя камісіі ВНУ сілавых ведамстваў будуць працаваць па суботах 14, 21 ліпеня і ў нядзелю 22 ліпеня; Мінкультуры — па суботах 14, 21, 28 ліпеня, а таксама ў нядзелю 15 і 22 ліпеня (калі ў гэтыя дні будуць праходзіць экзамены па творчасці).

У апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў пра ход прыёму дакументаў спыняецца ў 15.00. Допуск абітурыентаў у будынак установы адукацыі, у якім размяшчаецца прыёмная камісія, завяршаецца ў 18.00. Прыёмная камісія ў апошні дзень прыёму дакументаў у 18.00 спыняе выдачу дакументаў абітурыентам з мэтай іх падачы на іншую спецыяльнасць. Інфармацыя аб прыёме дакументаў будзе абнаўляцца штодня не радзей чым раз на тры гадзіны працы прыёмнай камісіі (9.00, 12.00, 15.00, 18.00).

Нагадаем, у 54 установы вышэйшай адукацыі сёлета плануецца набраць 79,3 тыс. чалавек, з іх на навучанне за кошт рэспубліканскага бюджэту — 30,5 тыс. чалавек (у 2012 году 32,2 тыс.). У 2012 годзе беларускія ВНУ прынялі крыху больш 91,6 тыс. абітурыентаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?