Падземны пераход на перакрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Петруся Броўкі ў Віцебску пачалі будаваць яшчэ на пачатку 80‑х.

Прарылі тунелі, а на тое, каб завяршыць аб’ект, не хапіла грошай, і больш як 20 гадоў пераход стаіць недабудаваным. За гэты час ён ператварыўся у своеасаблівы запаведнік — запоўніўся вадой, зарос асакой.

А сёлета у даўгабудзе завяліся карасі. Часам на незвычайнай «сажалцы» і хлопцаў з вудамі можна пабачыць. Тым часам гарадскія ўлады не спяшаюцца дабудоўваць пераход. Правялі экспертызу, падчас якой высветлілася, што небяспекі для дарожнага руху ён не мае. Але ж і карысці — ніякай…

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0