У дачыненні да 39-гадовага непрацуючага жыхара Баранавічаў 3 верасня распачата справа па ч. 2 арт. 181 Крымінальнага кодэкса (гандаль людзьмі).
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, паводле звестак следства, мужчына са жніўня 2002 года па люты 2004 года, выкарыстоўваючы цяжкае матэрыяльнае становішча непрацуючых жыхарак райцэнтра 1983 і 1980 гадоў нараджэння, завербаваў іх і неаднаразова вывозіў у Польшчу для заняцця прастытуцыяй. Ён перадаваў дзяўчын неўстаноўленым асобам, атрымліваючы за гэта грашовае ўзнагароджанне.
Справа распачата следчым аддзяленнем Баранавіцкага ГАУС па матэрыялах упраўлення па наркакантролі і супрацьдеянні гандлю людзьмі МУС і іх калег з Баранавіцкага ГАУС. Частка 2 артыкула 181 КК прадугледжвае пакаранне ад 5 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.





