Сёньня раніцай у ваеннай калегіі Вярхоўнага суду пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць чатырох грамадзянаў Беларусі.Справу разглядаюць пры зачыненых дзьвярах.

Усіх чатырох грамадзянаў абвінавачваюць у здрадзе Радзіме (частка першая артыкула 356). Ім пагражае пазбаўленьне волі ад 7 да 15 гадоў.Яшчэ аднаго падсуднага апроч гэтага вінавацяць яшчэ ў шпіянажы (частка 4 артыкула16 і артыкул 358). Паводле вінавачаньня, гэтыя грамадзяне ажыцьцяўлялі агентурную выведку на карысьць польскіх спэцслужбаў.

Пра затрыманьне «групы польскіх шпіёнаў» КДБ паведаміў у ліпені.

У ліпені дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра чарговы «шпіёнскі скандал». Прэс‑служба КДБ назвала прозьвішчы арыштаваных «шпіёнаў». Імі аказаліся чацьвёра грамадзянаў Беларусі — былы маёр Узброеных сілаў Беларусі Ўладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў СПА Беларусі Карнялюк і Пяткевіч.

Яшчэ адзін з фігурантаў крымінальнай справы, маёр Юрэня — грамадзянін Расеі. Вядучы ОНТ паведаміў, што расеец зьявіўся ў расейскую Фэдэральную службу бясьпекі з павіннай і распавёў пра сваё супрацоўніцтва з польскай выведкай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?