Краіны Балтыі адчыняюць у Інтэрнэце старонку пра КГБ
На старонцы www.kgbdocuments.eu можна знайсьці дакумэнты і публікацыі, што палемізуюць з расейскай інтэрпрэтацыяй гісторыі акупацыі балтыйскіх дзяржаваў.
Літва, Латвія і Эстонія стварылі супольны інтэрнэт‑партал, дзе будуць разьмяшчацца дакумэнты, датычныя дзейнасьці КГБ на тэрыторыі гэтых трох краінаў.
На старонцы kgbdocuments.eu можна знайсьці дакумэнты і публікацыі, што палемізуюць з расейскай інтэрпрэтацыяй гісторыі акупацыі балтыйскіх дзяржаваў.
Ініцыятары парталу выказваюць спадзяваньне, што ён заахвоціць маладых гісторыкаў і студэнтаў да дасьледаваньняў найноўшай гісторыі.
Вольга Данішэвіч, паводле wiadomosci.gazeta.pl