posterФранцуская для пачаткоўцаў (Französisch für Anfänger)
Нямеччына, 2006, каляровы, 98 хв.
Рэжысэр: Крыстыян Дытэр
Ролі выконваюць: Франсуа Геск, Паула Шрам, Ленард Берцбах, Эладзі Бале, Тадэвуш Майлінгер, Дзітрых Адам
Жанр: Рамантычная падлеткавая камэдыя
Адзнака: 5 (з 10)

Нямецкі школьнік Генрых двух слоў ня можа зьвязаць па-француску. Але, каб спадабацца Валеры, хлопец разам са школьным гуртком франкафілаў адпраўляецца ў Парыж…

Першае каханьне, падлеткавая рэўнасьць, неразуменьне – і нямота ў чужым горадзе. Позіркі, стук сэрца – і прызнаньне напрыканцы.

У адрозьненьні ад падлеткавых амэрыканскіх камэдый з рыгальнымі жартамі і прышчавым сэксам – нямецкая карціна Дытэра цнатлівая, як дзіцячы пацалунак. Гэта не замінае героям раўнаваць адзін аднаго, засмучацца, баяцца сказаць слова, саромецца, зьдзіўляцца й радавацца.

Нямецкае кіно заўжды вылучалася сацыяльным позіркам – і камэдыі тут ня вынятак (што не ідзе ім на карысьць). Кантраст культураў – выклікае сьмешныя непаразуменьні; герой вучыцца чужой культуры – дый увазе да іншага чалавека.

Падлетак залівае віно ў мюсьлі (шок у францускіх гаспадароў), “катуецца” багатай гальскай кухняй – і на радасьцях разьбівае чужую машыну.

Гумар у карціне карэктна-сацыяльны, героі – ціхмяныя й амаль бесканфліктныя (што не замінае падлеткавым жарсьцям).

Фільм – амаль дыетычнае відовішча для падлеткаў – і можа быць сьмела рэкамэндаваны для школьных праглядаў.

Па кантрасьце з паноўнай кінапрадукцыяй выклікае зьдзіўленьне.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?