Пра гэта паведаміў Сяргей Бабурын заявіў аб гэтым у эфіры «Народного радио».

Ніякіх пярэчаньняў з расейскага боку супраць такой мадэлі кіраваньня дзьвюма краінамі няма, кажа Бабурын. Але пакуль беларускім палітыкі не прынялі адпаведнай заявы.

Масква ня супраць ускладаньня на Пуціна абавязкаў прэзыдэнта саюзнай дзяржавы, што вырашыць праблему яго трэцяга тэрміну.

«Аптымальным для грамадзтва было б адмовіцца ад выбараў прэзыдэнта Расійскай Федэрацыі, а таксама ад выбараў у Дзяржаўную думу праз зацьвярджэньне на рэфэрэндуме канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы і на пераходны перыяд ускласьці на прэзыдэнта Расіі абавязкі прэзыдэнта саюзнай дзяржавы, а на прэзыдэнта Беларусі — абавязкі віцэ-прэзыдэнта саюзнай дзяржавы і старшыні вышэйшага дзяржаўнага савету як верхняй палаты саюзнага парлямэнту, — заявіў С. Бабурын. — З нацыянальных парлямэнтаў зрабіць саюзны, а затым, на працягу неабходнага часу, рыхтаваць ужо выбары саюзнага парлямэнту, а пасьля і выбары саюзнага прэзыдэнта», — лічыць С. Бабурын.

Ён упэўнены, што «пераемнасьць палітыкі была б забясьпечана ўжо на больш высокім узроўні, калі б гаворка ішла не пра Расійскую Фэдэрацыю, а пра Расійскі Саюз».

«Мячык» на беларускім баку, бо з расійскага боку арганізацыйных і палітычных пярэчаньняў супраць гэтай мадэлі няма — палітычнага рашэньня пакуль не прынялі ў Менску», — наракае С. Бабурын.

«Я стаміўся чакаць ад прэзыдэнтаў, калі яны спыняць абмяркоўваць гэта ў кулюарах», — патлумачыў віцэ-сьпікер.

Інтэрнэт-газэта «Беларускі партызан» зазначае з гэта нагоды, што Сяргей Бабурын — вялікі сябар беларускага народу і часта агучваў вэрсіі, выгадныя афіцыйнаму Менску. Зь іншага боку, менавіта з гэтай прычыны ён часам, што называцца, мае доступ да «інфармацыі зь першых вуснаў» Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0