![]() Vaclav Havel |
Экс‑прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал (Vaclav Havel) у інтэрвію ўплывовай польскай газэце «Rzeczpospolita» параўнаў сёньняшні ўзровень дэмакратыі ў Польшчы з тым, што адбываецца ў Беларусі й на Кубе. У панядзелак Вацлаў Гавал прыехаў у польскі Кракаў на прэзэнтацыю польскага выданьня сваёй кнігі «Толькі сьцсла, калі ласка» («Tylko krótko, proszę»). На думку выбітнага чэскага палітыка, для вырашэньня сёньняшняй крызы ў Польшчы неабходна правесьці парлямэнцкія выбары й запрасіць на іх назіральнікаў з ЭЗ, АБСЭ й іншых міжнародных арганізацый.





