Міхаіл Гуцэрыеў

Экс‑кіраўнік кампаніі «Роснефть», мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў, аб’яўлены Расеяй у міжнародны вышук па абавінавачаньні ў незаконным прадпрымальніцтве й ухіленьні ад падаткаў, знаходзіцца ў Турцыі, заявіў прадстаўнік Генпракуратуры РФ Віктар Гвозьдзеў.

«Было ўсталявана, што ад 30 ліпеня Гуцэрыеў зьнік, і органы сьледзтва былі вымушаныя аб’явіць яго ў вышук. Было ўсталявана, што ён з аэрапорту Менску вылецеў у Турцыю», — сказаў прадстаўнік пракуратуры ў Маскоўскім гарадзкім судзе, які ў сераду пацьвердзіў законнасьць выдачы санкцыі на завочны арышт Гуцэрыева.

Паводле слоў Гвозьдзева, экс‑кіраўнік «Руснефті» быў аб’яўлены ў вышук «толькі, калі былі атрыманыя неаспрэчныя зьвесткі, што Гуцэрыеў пераляцеў з адной краіны ў іншую».

У сваю чаргу, адвакат Ала Ямінская заявіла, што ў Турцыю выехаў абсалютна іншы чалавек: «Зь ліста ДЭБ (дэпартамэнт эканамічнай бясьпекі) МУС Беларусі вынікае, што ў Анталью выехаў Мікаіл Гуцэрыеў, атрымліваецца, што выехаў іншы чалавек», — сказала абаронца.

На гэта прадстаўнік Генпракуратуры РФ адказаў, што Гуцэрыеў «ня тая фігура, якую з кімсьці можна зблытаць».

РИА Новости

Раней меркавалася, што Гуцэрыеў схаваўся ў Брытаніі, каля іншага алігарха-ўцекача, Барыса Беразоўскага.

Варта адзначыць, што Міхаіл Гуцэрыеў меў асаблівыя адносіны з кіраўніцтвам Беларусі. Зь ягоным удзелам былі распрацаваныя схемы перапрацоўкі расейскай нафты ў Мазыры з далейшым рээкспартам у Нідэрлянды, Брытанію і Нямеччыну, пераважна даччыным кампаніям расейскіх жа карпарацый.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0