Перад Днём беларускага пісьменства «Звязда» змясціла здымак рабочага, які мяняе шыльды з назвамі вуліц у Шклове. На адной з іх удалося прачытаць «вул. Янкі Купалы». Не ведаю, ці з’яўляецца гэты здымак плёнам кампутарнай графікі, ці на ім адлюстравана рэальнасць. Я быў 21 і 22 ліпеня ў Шклове і бачыў шыльду, на якой напісана «ул. Янки Купалы».

Ды я не пра шыльду. Я пра тое, што шклоўскае начальства, атрымаўшы ўказанне адзначыць 125‑гадовы юбілей Купалы, перастаралася. Сёння патэлефанаваў мне мой даўні таварыш, жыхар Шклова, і паведаміў радасную навіну: у горадзе цяпер дзве вуліцы носяць імя Песняра. Адна вуліца атрымала гэтае найменне даўно і знаходзіцца на ўскраіне горада. Другая ж вуліца Купалы ў цэнтры горада. (Дарэчы, перад гэтым яна насіла імя славутага петраградскага чэкіста Майсея Урыцкага.)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?