Міхаіл Гаршанёў.
Саліст рок-гурта «Кароль і Шут» Міхаіл Гаршанёў памёр у Санкт-Пецярбургу на 40-м годзе жыцця, гаворыцца ў паведамленні гурту ў мікраблогу ў Twitter, піша агенцтва РИА Новости.
«З жалем вымушаныя паведаміць, што Міхаіл Гаршанёў раптоўна памёр у ноч з 18 на 19 ліпеня ў сваім доме ў Пецярбургу. Усе заяўленыя выступы гурту адмяняюцца. Падрабязнасці будуць апублікаваныя пазней», — адзначаецца ў паведамленні.
Паводле ria.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ