Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе 8-14 верасня ў Брэсце.
У гэтым тэатральным форуме, які Брэст прыме ўжо 12-ы раз, чакаецца ўдзел прадстаўнікоў 25 краін. У іх ліку тэатральныя калектывы з Расіі, Польшчы, Германіі, ЗША, Малдовы, Украіны. Упершыню ў горад над Бугам прыедуць тэатры з Венесуэлы, Даніі, Люксембурга і Таджыкістана.





