Такія звесткі прывяло прадстаўніцтва карпарацыі "Mісrоsоft" у Беларусі і Украіне.

Дынаміка росту гэтага сегменту рынку ў нашай краіне складае каля 25—30 працэнтаў на год.

За 2007 фінансавы год агульны аб’ём бізнэсу "Mісrоsоft" у нашай краіне павялічыўся на 218 працэнтаў. Аснову бізнэсу "Mісrоsоft" у Беларусі складае продаж праграмнага забеспячэння. Адметна, што карпарацыі ўдалося дасягнуць значных поспехаў, нягледзячы на дамінаванне "пірацкай прадукцыі" на айчынным рынку.

Па некаторых падліках, доля кантрафакту ў гэтым сегменце беларускага рынку дасягае 90 працэнтаў. Тым не менш, прадстаўнікоў карпарацыі "піраты" не бянтэжаць. На думку генеральнага дырэктара "Mісrоsоft" у Беларусі і Украіне Валерыя Ланавенкі, "паспяховая барацьба з парушэннямі правоў інтэлектуальнай уласнасці — усяго толькі пытанне развіцця ў Беларусі адпаведнага заканадаўства і інфраструктуры".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?