Для максімальнай эфектыўнасці льнозаводы ў Беларусі будуць рэканструяваны ў бліжэйшыя гады. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі на выязной нарадзе па пытаннях развіцця льнянога комплексу рэспублікі, якое прайшло ў Дубровенскім раёне.
У Беларусі налічваецца 49 ільнозаводаў. "Неабходна прыняць меры, каб гэтыя прадпрыемствы сталі працаваць максімальна эфектыўна, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. — Ёсць прапановы скараціць іх колькасць да 25, астатнія зрабіць цэхамі або іх філіяламі...".
Бо прадпрыемствы маюць мінусавую рэнтабельнасць на працягу апошніх трох гадоў, адзначыў прэм’ер.
Сяргей Сідорскі даручыў Мінсельгасхарчу і НАН Беларусі ў трохдзённы тэрмін падрыхтаваць прапановы аб магчымасці стварэння сумесных вытворчасцяў па вырабу тэхнікі, неабходнай для льнасеяльных гаспадарак. Таксама будуць прыняты больш жорсткія меры па кантролю за своечасовымі разлікамі за льновалакно.





