— Што цяпер адбываецца ў Салігорску — пасадзяць яшчэ кучу людзей за ўчорашні пікет, у чым сэнс? Відавочная сіла на баку ўлады, навошта бяздумна падстаўляцца? Яны ж будуць проста сжаць і такім чынам выключаць людзей з супраціву. Калі ласка, адкажыце без прапаганды.

— У салігорскіх судах удзельнікам учорашняй акцыі салідарнасьці даюць штрафы. А пратэст і супраціў на вуліцы патрэбныя. Калі ня будзе Маладога фронту на вуліцах — па апазыцыянэраў рэжым прыйдзе на кухні.

— Як Павал думаешь дзейнічаць са сваімі паплечнікамі па партыі ў выпадку, калі па БХД будзе ўзбуджана крімінальная справа па 193 артыкулу? Што зараз можна зрабіць, каб прыдухіліць магчымыя наступствы гэтага? Дзяніс

— Дзяніс, 193 артыкул – незаконны. Абавязак кожнага хрысьціяніна адкрыта выкрываць беззаконьне. Што рабіць? Як напісана, упакорцеся Богу, усупраціўцеся д’яблу, і уцячэ ад вас. Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі неабходна дапамагчы хрысьціянам пераадолець страх перад рэжымам, сыходзячы з дэвізу «Баюся Бога, і больш нікога». Трэба ставіць на тыпова хрысьціянска-дэмакратычныя мэтады працы – прыватныя і сямейныя сустрэчы, мясцовае самакіраваньне, руплівую працу з цэрквамі, сацыяльнымі і прафэсійнымі групамі. Урэшце, нельга забывацца, што раньняе хрысьціянства пашыралася менавіта праз ганеньні.

— Ільля Копыл, пэнсіянэр, Менск «Вы зрабілі ўхіл да рэлігіі, да веры ў Бога, і ў той жа час Вы ў апазыцыі рэжыму, якому царква аддана прыслужвае. Я не аднойчы чуў, як праваслаўныя цэрквы ў Менску людзі называюць «Мураўёўкамі». Ці ня лічыце ВЫ, што чалавек ва ўладзе павінен быць роўнааддалены ад усіх рэлігійных канфэсіяў. І другое пытаньне. Вы шмат разоў казалі: «Якім судом судзіце, такім судзімы будзеце». Але ж тады новая ўлада стане працягам цяперашняга рэжыму. Ці ня лепш было б пры зьмене ўлады судзіць па закону? З павагай да Вас”.

— Беларускае Адраджэньне бяз веры ў Бога – немагчымае.

Пазыцыя Беларускага Экзархату РПЦ у дачыненьні да сёньняшняга рэжыму і Масквы – не такая адназначная, як Вам здаецца (пра што сьведчыць вядомы артыкул Рубінава, адмова ад супрацоўніцтва з Азаронкам і Чартовічам, а таксама сытуацыя вакол храму Суворава). Беларускае праваслаўе у Беларусі павольна і цяжка, але аднаўляецца.

— Сп. Павал, якія новыя формы грамадзянскага супрацiву можна зараз ўкаранiць у нашу барацьбу?

— На мой погляд, найбольш эфэктыўная форма працы зараз – досьвед хрысьціянскай дэмакратыі, сустрэчы ў сямейным коле, у прыватных дамох, у невялікіх групах вернікаў, адмыслоўцаў, зацікаўленых. Найбольш моцныя і розгаласныя акцыі цяпер – гэта акцыі салідарнасьці. Прыкладам, калі у мястэчку тысяча чалавек за апошнія 10 гадоў падпісвалася за дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты, у дэпутаты, -- ствараецца база зьвестак, і кожнаму з гэтай тысячы ў выпадку, калі нешта здараецца з адным, тэлефануюць, заклікаючы выявіць салідарнасьць (прыйсьці, падтрымаць маральна ці матэрыяльна). Адзін за ўсіх – усе за аднаго! На мясцовым узроўні гэта асабліва важна.

— Musicie bierahcy siabie. Budzcie razumniejshymi, chitrejshymi, bols abaclivymi za rezym. E.,Vilnia

— Тых, хто зараз змагаецца за Беларусь, беражэ Сам Бог. А змаганьне – гэта ня проста гульня, дзе перамагае хітрэйшы ці разумнейшы. Змаганьне – гэта адказнасьць, ахвярнасьць, і ўрэшце, крыж, дадзены кожнаму з нас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?