Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч гэтымі днямі знаходзіцца ў Польшчы. Учора ён удзельнічаў у моладзевым эканамічным форуме ў Новым Сончы.
– Там прымаюць удзел прадстаўнікі звыш, чым 60 краін. Мне было прыемна, што будучыя палітыкі цікавяцца праблемай Беларусі. Актыўна абмяркоўваюць палітыку Эўрасаюзу ў дачыненьні да нашай краіны. Падчас гэтых дыскусій я меў сустрэчы з былымі прэзыдэнтамі Польшчы і Кіпру Аляксандрам Квасьнеўскім і Джорджам Васіліу, а таксама зь віцэ-прэм'ерам Грузіі Георгіем Барамідзэ, – паведаміў “НН” Аляксандар Мілінкевіч.
Сёньня Мілінкевіч мае выступіць на сямнаццатым эканамічным форуме маладых лідэраў у Крыніцы Гурскай. Ён будзе мець выступ на панэлі “Польшча – Нямеччына – Усходняя Эўропа: агульная адказнасьць”.





