Дзяржпакет акцыяў «Менскага гадзіньнікавага заводу «Луч» могуць прадаць замежнаму інвэстару, паведаміў журналістам намесьнік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў.

На дадзены момант праводзіцца аналіз усёй папярэдняй дзейнасьці прадпрыемства, утвораная афіцыйная група, якая вызначае накірунак яго наступнага разьвіцьця. У якасьці магчымага варыянту аздараўленьня прадпрыемства разглядаецца продаж яго замежнаму інвэстару. Намесьнік міністра падкрэсьліў, што спачатку патрэбна знайсьці такога інвэстара і прапанаваць яму пэўныя ўмовы, напрыклад, захаваньне працоўных месцаў.

Алег Мельнікаў падкрэсьліў, што датычна ўстойліва стратных прадпрыемстваў банкуруцтва будзе ўжывацца ў самым скрайнім выпадку. Найперш увага будзе надавацца мерапрыемствам дасудовага аздараўленьня.

Нагадаем, што ў жніўні бягучага году былі прададзеныя дзярждолі акцыяў кампаніі мабільнай сувязі VELCOM, ААТ «Мотавела», ААт «Белвылічтэхніка».

Экспэрты зьвязваюць гэтую хвалю продажаў дзяржаўных акцыяў з магчымымі цяжкасьцямі пры разьліку за расейскія энэрганосьбіты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?