Заплянаваная сёньня на 18 гадзінаў сустрэча лідэра «Нэйра дзюбель» з прыхільнікамі пераносіцца на больш позьні тэрмін.
«Перанясем гэтае мерапрыемства на канец месяцу калі выйдзе альбом. Тады будзе больш слушная нагода — сустрэцца, паслухць новыя песьні, а сёньня такая сустрэча была б ня вельмі лягічная» — патлумачыў Аляксандар Кулінковіч карэспандэнту НН па тэлефоне. Вераемна мерапрыемства адбудзецца напрыканцы верасьня.





